У пятніцу, 14 сакавіка, падапечныя Андрэя Міхалёва на сваім лёдзе разбілі «Амурскіх Тыграў» з Хабараўска. Ужо ў стартавай трэці бабруйчане адарваліся ад саперніка на тры галы, у другім перыядзе давялі адрыў да пяці шайб, а ў заключнай 20-хвілінцы паразілі чужыя вароты яшчэ чатыры разы. Фінальны лік — 9:0 на карысць «Дынама-Шынніка», пяць балаў за гаспадароў набраў Аляксандр Яцэнка (2+3). Таксама дубль аформіў Андрэй Краўчук, па адным дакладным кідку нанеслі Арсеній Елісееў, Мікалай Салыга, Мацвей Ладуцька і Дзмітрый Невера.
Дзякуючы гэтаму поспеху наша каманда вярнулася на першае месца ў табліцы «Срэбнага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі, на адно ачко абышоўшы «Чырвоную Армію» з Масквы. Менавіта матчы супраць маскоўскага клуба завершаць рэгулярны чэмпіянат для дынамаўцаў - сустрэчы на «Бабруйск-Арэне» адбудуцца 18 і 19 сакавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
24.10.2025 - 12:42
20.10.2025 - 09:02
Баскетбалісты «Барысфена» здабылі чацвёртую перамогу на старце чэмпіянату Беларусі
15.10.2025 - 10:45
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі шостую запар перамогу ў МХЛ