Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» працягнулі пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.
У нядзелю падапечныя Андрэя Міхалёва прымалі «Тайфун» з Уладзівастока. Бабруйчане паразілі чужыя вароты па два разы ў першым і трэцім перыядах, госці за 60 хвілін нанеслі ўсяго адзін дакладны кідок. Выніковы лік - 4:1 на карысць «Дынама-Шынніка», аўтарамі шайб у гаспадароў сталі Дзмітрый Тукач (дубль), Мацвей Ладуцька і Багдан Белкін, а Арсень Елісееў аддаў тры галявыя перадачы.
У бягучай дамашняй серыі наша каманда ідзе без паражэнняў, раней на гэтым тыдні юныя дынамаўцы двойчы абгулялі «Сахалінскіх Акул» (6:3, 14:1). «Шыннікі» працягваюць узначальваць табліцу «Срэбнага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ, апярэджваючы маскоўскую «Чырвоную Армію» на 4 ачкі. Сёння, 17 лютага, бабруйскі клуб правядзе паўторны паядынак супраць «Тайфуна», пачатак у 19.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе