«Дынама-Шыннік» выйграў першы матч у рамках Кубка губернатара Тульскай вобласці. У сваім другім паядынку на спаборніцтвах бабруйская каманда зламала супраціўленне «Снежных Барсаў» з Астаны — 4:3 (у авертайме).
Галоўны трэнер беларускай дружыны Андрэй Міхалёў назваў сённяшнюю сустрэчу горшай для «Дынама-Шынніка» за ўсю перадсезонку і адзначыў, што ў першым матчы спаборніцтваў у Туле, прайграным «Акадэміі Міхайлава» — 0:3, яго падапечныя глядзеліся лепш. Аднак, як гаворыцца, змест гульні забудзецца, а лік застанецца.
Па ходзе справаздачнага паядынку «шыннікі» расплюхалі перавагу ў дзве шайбы (3:1 — 3:3) і дазволілі «Снежным Барсам» перавесці высвятленне адносін у авертайм. Але за адну секунду да яго заканчэння ўсё ж вырвалі вікторыю.
У пераможцаў вызначыліся Мацвей Ладуцька двойчы (10-я, 27-я хвіліны), Антон Чамярынскі (14) і Ілья Грэчны (65). У прайграўшых галамі адзначыліся Артур Грос (20), Бейбарыс Аразаў (41) і Даніял Шакшакбаеў (53).
У пятніцу, 23 жніўня, дынамаўцы будуць змагацца з дзеючымі чэмпіёнамі Маладзёжнай хакейнай лігі СКА-1946 з Санкт-Пецярбурга, а ў суботу, 24 жніўня, падапечныя Андрэя Міхалёва сустрэнуцца з маскоўскім «Дынама».
Пераможца спаборніцтваў вызначыцца па выніках кругавога турніру.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва