Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» не здолелі атрымаць датэрміновую перамогу ў «Сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі Маладзёжнай хакейнай лігі.
У перадапошнім матчы «рэгуляркі» бабруйчане дома сустракаліся з галоўным канкурэнтам за лідэрства ў дывізіёне – маскоўскай «Чырвонай Арміяй». Госці адкрылі лік ужо на 52-й секундзе паядынку, адказ у нашай каманды знайшоўся ў сярэдзіне гульнявога адрэзка, аўтарам гола стаў Мікіта Хадаровіч. У пачатку другога перыяду масквічы зноў захапілі лідэрства, але ў заключнай трэці Аляксандр Яцэнка зраўняў лічбы на табло. Сустрэча перайшла ў авертайм, а адтуль і ў серыю булітаў, дзе дакладней аказаліся госці. У выніку паражэнне беларусаў з лікам 2:3.
Такім чынам, каманды зраўняліся на першым месцы ў «Срэбным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі, маючы перад вырашальным вочным матчам па 80 ачкоў. Заключны паядынак «гладкага» чэмпіянату паміж «Дынама-Шыннікам» і «Чырвонай Арміяй» адбудзецца сёння ў «Бабруйск-Арэне», пачатак у 19.00. Пераможца гэтай гульні стане ўдзельнікам элітнага «Залатога»ф дывізіёна МХЛ у наступным сезоне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»