Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі другую перамогу на старце Маладзёжнай хакейнай лігі.
У аўторак на «Бабруйск-Арэне» падапечныя Андрэя Міхалёва правялі другую за два дні сустрэчу супраць «Тайфуна» з Прыморскага края. Гаспадары лёду адкрылі лік ужо на 6-й мінуце - пры гульні ў большасці вызначыўся Мацвей Шыдлоўскі. Гэта шайба доўгі час заставалася для беларусаў адзінай, сапернікі ж здолелі зраўнаваць лічбы ў другім перыядзе і нават выйсці наперад у сярэдзіне заключнай трэці. За пяць мінут да сірэны юныя дынамаўцы ўсё яшчэ ўступалі з лікам 1:2, але часу, які застаўся, хапіла, каб пераламаць ход гульні на сваю карысць. Дакладнымі кідкамі адзначыліся Дзмітрый Тукач і Багдан Белкін - у выніку 3:2 на карысць нашай каманды.
Першая сустрэча «Дынама-Шынніка» і «Тайфуна», якая прайшла 4 верасня, стала для абодвух калектываў дэбютнай у новым сезоне і завяршылася перамогай беларускага клуба з лікам 6:5. Наступныя матчы ў МХЛ бабруйчане правядуць 8 і 9 верасня таксама на дамашняй пляцоўцы супраць «Сахалінскіх Акул».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва