Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» правёў першы матч у рамках рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.
У матчы адкрыцця сезона падапечныя Андрэя Міхалёва на лёдзе «Бабруйск-Арэны» прымалі «Акадэмію СКА-Юніёр» з Краснагорска. У кожным з перыядаў нашы хакеісты адправілі ў чужыя вароты па дзве шайбы, госці здолелі адказаць толькі адным дакладным кідком на апошняй хвіліне. Фінальная сірэна зафіксавала лік 6:1 на карысць гаспадароў. Дубль за «шыннікаў» аформіў Зміцер Тукач, па гале дадалі Мікалай Салыга, Кірыл Барадулін, Мікіта Хадаровіч і Багдан Папоўскі. Заўтра хакеістаў чакае паўторная вочная сустрэча, пачатак - у 19:00.
Удзел у новым сезоне МХЛ бяруць 38 каманд, падзеленыя на Заходнюю і Усходнюю канферэнцыі. Кожная канферэнцыя, у сваю чаргу, разбіта на «Залаты» і «Срэбны» дывізіёны. «Дынама-Шыннік» выступае ў «Срэбным» дывізіёне Захаду, адкуль у раўнд плэй-ін Кубка Харламава выйдуць тры лепшыя клубы з дзесяці. Рэгулярны чэмпіянат завершыцца 22 сакавіка 2025 года, у календары бабруйчан 54 матчы.
Гэты сезон стане для «Дынама-Шынніка» трэцім запар пасля вяртання ў Маладзёжную хакейную лігу. У чэмпіянаце-22/23 беларусы занялі трэцяе месца ў дывізіёне і выйшлі ў плэй-ін, дзе прайгралі санкт-пецярбургскаму «Дынама-СПб». У мінулым сезоне юныя дынамаўцы засталіся без матчаў на выбыванне, фінішаваўшы ў дывізіёне на чацвёртым радку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»