Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» ўдала стартавалі ў раўндзе плей-ін Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.
Пуцёўку ў чвэрцьфінал Заходняй канферэнцыі падапечныя Андрэя Міхалёва аспрэчваюць з чарапавецкім «Алмазам». Па выніках рэгулярнага чэмпіянату нашы хлопцы занялі другое месца ў «Срэбным» дывізіёне Захаду, хакеісты «Алмаза» фінішавалі сёмымі ў элітным «Залатым» дывізіёне канферэнцыі. У «гладкім» сезоне бабруйчане і чарапаўчане сустракаліся двойчы, абодва разы пераможцамі з лёду сыходзілі юныя дынамаўцы (7:5 і 1:0).
Стартавы паядынак серыі да дзвюх перамог адбыўся на «Бабруйск-Арэне». Першы перыяд гаспадары скончылі з адставаннем у дзве шайбы, але ў другой трэці Арсеній Елісееў скараціў адставанне, а ў заключнай 20-хвілінцы Дзмітрый Хобян аднавіў парытэт. Сустрэча перайшла ў авертайм, дзе перамогу «Дынама-Шынніку» прынёс Аляксандр Яцэнка - 3:2.
Другі матч супрацьстаяння адбудзецца ў Чарапаўцы 28 сакавіка. У выпадку поспеху бабруйскі клуб упершыню ў гісторыі выйдзе ў плэй-оф Маладзёжнай хакейнай лігі, а таксама заваюе права выступіць у «Залатым» дывізіёне МХЛ у наступным сезоне. Калі ў пятніцу пераможа «Алмаз», каманды чакае вырашальны трэці паядынак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»