Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі чарговую перамогу запар у рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.
У аўторак падапечныя Андрэя Міхалёва гасцявалі ў маскоўскага МХК «Дынама». Гэты паядынак стаў для бабруйскага клуба першым з канца кастрычніка: каляндар «шыннікаў» перад сезонам быў складзены з улікам паўзы на міжнародныя матчы. Перапынак даўжынёй тры тыдні не адбіўся на гульні каманды - дынамаўцы абгулялі прадстаўніка элітнага «Залатога» дывізіёна з лікам 5:2. Дубль аформіў Аляксандр Яцэнка, яшчэ па шайбе дадалі Арсеній Чухраеў, Багдан Белкін і Алег Хомчанка.
Гэта перамога стала для «Дынама-Шынніка» шосты запар, а серыя з набранымі ачкамі дасягнула адзінаццаці матчаў. Дзякуючы раней здабытаму запасу балаў бабруйчане захавалі першае месца ў табліцы «Сярэбранага» дывізіёна МХЛ, прычым усе асноўныя канкурэнты правялі на некалькі гульняў больш. Наступны паядынак нашыя хакеісты таксама правядуць у Маскве, супрацьстаяць беларусам 22 лістапада будзе моладзевая каманда ХК «Спартак».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея