Хакеісты «Дынама-Шынніка» перамогай завяршылі чарговую дамашнюю серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі.
У чацвер падапечныя Андрэя Міхалёва праводзілі другі са спараных матчаў супраць тульскага клуба «АКМ-Юніёр». Паядынак каманд напярэдадні скончыўся разгромнай перамогай гаспадароў лёду з лікам 8:2, сёння дамінаванне беларусаў працягнулася. У прамежак з шостай па дзевятую хвіліну юныя дынамаўцы адправілі ў чужыя вароты тры шайбы, аўтарамі якіх сталі Данііл Крыштафік, Мацвей Ладуцька і Уладзімір Сівірчукоў.
У другім перыядзе бабруйчане давялі колькасць галоў да сямі, свае прозвішчы на табло ў гэтай трэці запісалі Мікіта Паўлаў, Данііл Ліпскі, Кірыл Барадулін і Аляксандр Мурамцаў. Пасля гэтага «шыннікі» крыху расслабіліся і дазволілі гасцям вызначыцца двойчы – першую шайбу «АКМ-Юніёр» паспеў правесці ў дэбютным адрэзку. Больш тулякі уладанням нашай каманды не пагражалі, а вось гаспадары намаганнямі Паўлава, Канстанціна Валочка і Ільі Іванова «прабіл» двухзначную адзнаку галоў. У выніку 10:3, самая буйная перамога «Дынама-Шыннік» ў бягучым сезоне.
Такім чынам, у дзесяціматчавай хатняй серыі, якая расцягнулася на ўвесь лістапад, бабруйскі клуб перамог чатыры разы і пацярпеў шэсць няўдач. На гэты момант падапечныя Міхалёва з 34 баламі пасля 30 гульняў сезона займаюць трэцяе месца ў Сярэбраным дывізіёне Заходняй канферэнцыі МХЛ. Далей «Дынама-Шыннік» чакае далёкаўсходняе турнэ, падчас якога наша каманда згуляе з «Амурскімі Тыграмі» (6 і 7 снежня), «Тайфунам» (10 і 11 снежня), а таксама з «Сахалінскімі Акуламі» (14 і 15 снежня) ).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе