Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала трэцюю перамогу запар у XIV рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
На лёдзе сталічнай «Алімпік-Арэны» 19 снежня прэзідэнцкая дружына абыграла хакеістаў Магілёўскай вобласці з лікам 6:2 (1:0, 2:2, 3:0). У першым перыядзе каманда Прэзідэнта толькі аднойчы дамаглася поспеху: на 16-й хвіліне гульні лік адкрыў Арцём Антоненка, асістэнтамі якога былі Мікалай Лукашэнка і Аляксей Круцікаў. Неўзабаве пасля першага перапынку гаспадары атрымалі колькасную перавагу і Дзяніс Мацюхін закінуў другую шайбу ў браму магілёўцаў. Тут жа госці скарацілі разрыў пасля дакладнага кідка Кірыла Палякова, затым Сяргей Зубараў зраўняў вынік, а за 44 секунды да другога перапынку Мікалай Лукашэнка закінуў трэцюю шайбу ў браму магілёўцаў. У сярэдзіне заключнай трэці матчу Арцём Антоненка аформіў галявы дубль, потым вызначыўся Дзяніс Курдзека, а ў самым канцы Мікалай Лукашэнка закінуў сваю другую шайбу, выразна рэалізаваўшы буліт.
Найлепшымі гульцамі сустрэчы былі прызнаны Кірыл Палякоў (каманда Магілёўскай вобласці) і Мікалай Лукашэнка (каманда Прэзідэнта).
У першым паядынку цяперашняга сезона дружына кіраўніка дзяржавы перамагла хакеістаў Віцебскай вобласці – 8:2, а затым была мацнейшай за прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці – 8:3.
Хакейная каманда Прэзідэнта 11 разоў выйгравала спаборніцтвы сярод аматарскіх каманд. Па адной перамозе ў гэтым турніры ў хакеістаў Гомельскай і Мінскай абласцей.
Арганізатарамі XIV рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў з’яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея