Каля дзесяці прамысловых прадпрыемстваў Магілёўшчыны аказваюць экскурсійныя паслугі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, якое распрацавала некалькі маршрутаў, у межах якіх запланавана разам з гістарычнымі і культурнымі славутасцямі наведванне прамысловых прадпрыемстваў. Экскурсійная праграма маршрутаў прадугледжвае ў лікуіншага знаёмства з тэхналагічным працэсам, а таксама правядзенне дэгустацыі выпускаемай прадукцыі.
У спісе прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі прамысловага турызму, ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў», ААТ «Чырвоны харчавік», СТАА «Аазіс-груп». На тэрыторыі ААТ «Белшына» ёсць магчымасць наведаць музей прадпрыемства. Пры наведванні з экскурсіяй ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» запланавана знаёмства з працай энергазберагальнай цяпліцы і біягазавага комплексу. Там жа раскажуць пра аказваемыя паслугі санаторыя імя К. П. Арлоўскага. У Клімавічах буду рады экскурсантам у Клімавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў і на Клімавіцкім лікёрагарэлачным заводзе.
У Магілёве з экскурсіяй можна наведаць ААТ «Булачна-кандытарская кампанія“Дамачай”»і выставачная зала гатовай прадукцыі ААТ «Магілёўліфтмаш».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15