Каманда Магілёўскай вобласці першынствавала ў камандным заліку чэмпіянату Беларусі па кросе, які завяршыўся ў Каробчыцах (Гродзенскі раён).
Спартсмены з Прыдняпроўскага рэгіёна зарабілі 36 ачкоў, апярэдзіўшы дружыны Гродзенскай вобласці (33 ачкі) і Мінска (28).
У спаборніцтвах на дыстанцыі 1,5 км у мужчын перамогу атрымаў Арцём Калачоў (Гродзенская вобласць – Мінск) – 4 хв. 11 сек. Другое месца заняў брастаўчанін Павел Небыт – 4 хв. 13 сек. Гамяльчанін Вадзім Старасценка з вынікам 4 хв. 14 сек. замкнуў тройку наймацнейшых.
У жанчын на гэтай дыстанцыі не было роўных Кацярыне Карнеенка (Мінская-Магілёўская вобласці) – 4 хв. 41 сек. Другое месца заняла магіляўчанка Ілона Іванова – 4 хв. 50 сек. Трэцяя пазіцыя ў выніковым пратаколе ў гродзенскай бягунні Вікторыі Кушнір – 4 хв. 54 сек.
На дыстанцыі 8 км у мужчын золата выйграў Сяргей Платонаў з Магілёўскай вобласці – 25 хв. 03 сек. Серабро пакінуў за сабой мінчанін Сяргей Краўчэня – 25 хв. 07сек. Брастаўчанін Павел Міхнюк стаў уладальнікам бронзы – 25 хв. 07 сек.
У стартах на 6 км у жанчын першынствавала магіляўчанка Ніна Савіна – 20 хв. 29 сек. Сярэбраная ўзнагарода дасталася Кацярыне Карнеенка (Мінская-Магілёўская вобласці) – 21 мін. 01 сек. Гродненка Людміла Ляховіч выйграла бронзу – 21 хв.
Па выніках спаборніцтваў знайшлі сваіх уладальнікаў прызы найлепшым спартсменам турніру. Яны былі ўручаны Сяргею Платонаву і Кацярыне Карнеенка адпаведна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04