RU BY EN 中文
Twitter Instagram

КДК Магілёўскай вобласці разгледзеў выкананне ў рэгіёне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на аб’ектах сельгаспрызначэння

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана выкананне ў рэгіёне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на аб’ектах сельгаспрызначэння. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні кантралюючага ведамства Юрый Фралоў.

Адзначана, што ў красавіку-маі бягучага года Камітэтам дзяржкантролю, іншымі кантралюючымі органамі ў ходзе абследавання 107 жывёлагадоўчых аб’ектаў і 57 мехдвароў 56 арганізацый усіх раёнаў вобласці было выяўлена больш за 750 недахопаў: неналежная гноеўборка на МТФ, загноенасць хлявоў, гнаясховішчаў і прыфермскіх тэрыторый (выяўлена на 69% абследаваных ферм), неабходнасць рамонту іх будынкаў і памяшканняў (53%), нездавальняльны стан тэрыторый ферм, іх захламленасць, няпоўнае агароджванне (25%), праблемы з арганізацыяй водапаення і кармлення жывёлы (16%), з забеспячэннем яе матэрыялам для падсцілу (11%). На мехдварах адзначаны недастатковыя тэмпы рамонту сельгастэхнікі, яе неналежнае захоўванне (устаноўлены на 56% правераных аб’ектаў), беспарадак на тэрыторыі або ў складах і ангарах (32%), парушэнні пры захоўванні металалому і шын (30%), якія патрабуюць рамонту будынка (25% ).

Мясцовымі органамі ўлады забяспечваецца прыняцце мер па навядзенні тэхналагічнага і санітарнага парадку ў сельгасарганізацыях з улікам заўваг кантралёраў. Разам з тым не ліквідавана ў поўным аб’ёме прыкладна дзясятая частка недахопаў, выяўленых Камітэтам. У асноўным, гэта рамонты сельгастэхнікі, дахаў складоў і кароўнікаў, пліткавага пакрыцця ў даільным-малочным блоках, знос аварыйных аб’ектаў, якія патрабуюць значных выдаткаў.

Пры гэтым у ходзе кантролю за выкананнем раней вынесеных прадпісанняў Камітэтам ў маі-чэрвені 2019 года выяўлены новыя аналагічныя хібы, на якія звернута ўвага органаў улады. Гэта неналежны догляд жывёлагадоўчых аб’ектаў, недастатковая работа па падтрыманні на іх тэхналагічнага і санітарнага парадку. Сярод паўторных парушальнікаў – ААТ «Амкадор-Шклоў», ААТ «Новагарадзішчанскае» і ЗАТ «Вялікія Славені» Шклоўскага раёна, КСУП «Добрасць» і ААТ «Крычаўрайаграпрамтэхснаб» Крычаўскага раёна, ААТ «Аіповічыаграпрамтэхснаб» і ААТ «Бярэзіна-Агра-Люкс» Асіповіцкага раёнаў і іншыя гаспадаркі.

Магілёўскаму аблвыканкаму, райвыканкамам вобласці ўнесены прапановы па безумоўным выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы аб навядзенні бездакорнага парадку ва ўсіх сельгасарганізацыях рэгіёна. Іх рэалізацыя ўзята на кантроль.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая