Пасля трэцяга тура XIII чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе, які праходзіў у Гродне, змяніўся лідар. На першае месца падняўся «Кіраўск-СДЮШАР», які пацясніў «Брэст».
Кіраўчане выдатна правялі чарговы этап нацыянальнага першынства, атрымаўшы чатыры вікторыі ў чатырох праведзеных паядынках. Яны па чарзе абгулялі берасцейцаў – 4:2, «Шчучын» – 7:1, Мазырскі «М-Сіці» – 14:0 і Кобрынскае «Палессе» – 8:3. Таксама чатыры перамогі на сваёй пляцоўцы здабыў дзеючы чэмпіён краіны «Гроднааблспорт», які перайграў «М-Сіці» – 4:2, «Брэст» – 5:1, «Палессе» – 5:3 і «Шчучын» – 6:2.
Спартсмены «Палесся» пакуль не набралі ніводнага заліковага бала, пацярпеўшы паражэнне ва ўсіх 12 праведзеных паядынках.
Турнірнае становішча каманд пасля другога тура: «Кіраўск-СДЮШАР» – 32 балы, «Брэст» – 27, «Гроднааблспорт» – 24, «Шчучын» –15, «М-Сіці» – 9 і «Палессе» – 0. Усе клубы згулялі па 12 матчаў.
Сустрэчы чацвёртага тура пройдуць 27–28 чэрвеня ў Мазыры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе