Конкурс найлепшых практык па рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года праводзіцца ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць юрыдычныя асобы любой формы ўласнасці, у тым ліку некамерцыйныя арганізацыі; індывідуальныя прадпрымальнікі; мясцовыя органы ўлады і/або іх структурныя падраздзяленні; ініцыятыўныя групы насельніцтва, якія распрацоўваюць і рэалізуюць ініцыятывы і праекты ў партнёрстве з мясцовымі органамі ўлады, іншымі арганізацыямі.
Праекты могуць быць прадстаўлены ў трох намінацыях:
– «Найлепшая ідэя праекта па рэалізацыі СУР-2035» (апісанне ідэі будучага праекта, накіраванага на паспяховую рэалізацыю СУР-2035. Ідэя будучага праекта–гэта кароткае апісанне праекта);
– «Найлепшы рэалізаваны праект па дасягненні СУР-2035» (апісанне праекта, які рэалізаваны або завяршаецца ў год правядзення конкурсу на тэрыторыі Магілёўскай вобласці і яго вынікі ўносяць уклад у дасягненне СУР-2035);
–«За значны ўклад у рэалізацыю СУР-2035» (апісанне дзейнасці ўдзельніка конкурсу, які ўкараніў і ажыццяўляе сваю дзейнасць, грунтуючыся на МУР, і ўносіць уклад у рэалізацыю СУР-2035).
Конкурсныя праекты прадстаўляюцца па ўстаноўленай форме да 15 чэрвеня 2021 года. Удзельнік мае права падаць не больш за адну заяўку на адну і тую ж намінацыю і не больш за дзве – на розныя намінацыі.
Прыём дакументаў ажыццяўляе:
ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця»,
212017, г. Магілёў, бульвар Юбілейны, 21.
Тэлефон для даведак: 375 44 582 28 18.
Кантактная асоба: Мурачова Марыя Уладзіміраўна.
Электронная пошта: mogilev2035@mail.ru
Арганізатарамі конкурсу выступаюць ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», абласная рабочая група па ўстойлівым развіцці.
Форма конкурснага праекта для ўдзелу ў намінацыі «За значны ўклад у рэалізацыю СУР-2035»
Форма конкурснага праекта для ўдзелу ў намінацыі «Найлепшая ідэя праекта па рэалізацыі СУР-2035»
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11