Кубак Беларусі па матацыклетным кросе, прысвечаны Дню машынабудаўніка, прымуць Асіповічы 26–27 верасня.
Спаборніцтвы будуць праводзіцца на мотакросавай трасе ў мікрараёне БАМ (за стадыёнам «Юнацтва»).
У першы дзень спаборніцтваў адбудзецца ўрачыстае адкрыццё і заезды класаў 50, 85, 125 куб. см (мужчыны) «Пачатковец», «Нацыянал» і «Ветэран». Мотабаталіі ў класах 65, 125 куб. см (юнакі), «Open», «Open В» і «Матацыкл з каляскай», «ATV sport» пройдуць 27 верасня. Цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў будуць праводзіць у канцы кожнага спаборніцкага дня.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Беларуская федэрацыя матацыклетных відаў спорту, Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ, Асіповіцкая раённая арганізацыйная структура ДТСААФ пры падтрымцы Асіповіцкага райвыканкама.
Распарадак правядзення спаборніцтваў
26 верасня (субота)
11.30 – афіцыйнае адкрыццё спаборніцтваў.
12.00 – пачатак афіцыйных заездаў у класах 50 см3 «Ветэран», 85 см3, 125 см3 (мужчыны), «Нацыянал», «Пачатковец».
Пасля заканчэння заездаў – узнагароджанне пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў.
27 верасня (нядзеля):
11.30 – пачатак афіцыйных заездаў у класах 65 см3, 125 см3 (юнакі), Open, Open (група В), «Матацыкл з каляскай», «ATV sport».
Пасля заканчэння заездаў – узнагароджанне пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе