Чатыры матчы ў панядзелак завяршылі гульнявую праграму 33-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-24/25.
Лідэр турнірнай табліцы «Нёман» нечакана адчуў вялікія праблемы ў матчы супраць «Славуціча» ў Смаленску. Асноўны час паядынку скончыўся ўнічыю 2:2, і толькі ў серыі булітаў гродзенцы вырвалі перамогу. Абодва галы ў складзе падапечных Яўгена Летава правёў Мікіта Рэмезаў. Для клуба з Гродна гэта вікторыя стала 15-й запар.
У Магілёве мясцовы клуб прымаў «Лакаматыў». Пасля першага перыяду гаспадары дзякуючы дублю Іллі Шапіра вялі з адрывам у тры шайбы, але ў наступнай трэці аршанцы перахапілі лідэрства, закінуўшы чатыры разы запар. У заключнай 20-хвілінцы госці зафіксавалі канчатковы лік - 5:3.
Таксама ў панядзелак «Гомель» на выездзе абыграў «Хімік» з лікам 4:2, спыніўшы трохматчавую пераможную серыю навапалачан. У яшчэ адным паядынку вечара «Ліда» разабралася з «Брэстам» (2:0), сухі матч у свой актыў запісаў галкіпер «рыцараў» Артур Малкаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея