У сталіцы Балгарыі Сафіі завяршыўся чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы, на якім у нейтральным статуце выступалі беларускія спартсмены.
У заключны дзень спаборніцтваў вызначаны пераможцы і прызёры ў самай цяжкай вагавай катэгорыі ў мужчын - больш за 109 кг. У спіс з 18 штангістаў патрапіў і наш Эдуард Зязюлін. Беларус пачаў рывок з паспяховага падыходу на 195 кг, але абедзве наступныя спробы пакарыць штангу вагой 200 кг аказаліся няўдалымі. Тым не менш, стартавага выніку хапіла для заваявання малога сярэбранага медаля.
Спаборніцтвы ў штуршку адкрыліся для Зязюліна пазітыўным падыходам на 235 кг. Далей Эдуард не змог зафіксаваць груз 240 кг, пасля чаго заявіў на фінальную спробу на адзін кілаграм больш і з гэтай вагой справіўся. Вынік беларуса ў гэтым практыкаванні дазволіў яму забраць яшчэ адзін малы медаль - бронзу. З сумай 436 кг наш штангіст таксама размясціўся на трэцяй пазіцыі выніковага пратакола і стаў уладальнікам бронзавай узнагароды ў дваябор'і.
Зязюлін упершыню ў кар'еры трапіў на подыум кантынентальнага форуму: раней беларус станавіўся чацвёртым у 2019 і 2021 гадах. Акрамя таго, у актыве Эдуарда ёсць малая бронза ў рыўку з чэмпіянату свету - 2021. Першае і другое месцы ў цяжкавагавікоў у выніку занялі армяне Вараздат Лалаян (455 кг) і Сымон Марцірасян (436 кг). Трэба адзначыць, што перад стартам сённяшніх спаборніцтваў з турніру зняўся галоўны фаварыт - двухразовы алімпійскі чэмпіён Лаша Талахадзэ з Грузіі.
Такім чынам, першынство кантынента ў Балгарыі прынесла беларускай дэлегацыі чатыры ўзнагароды ў дваябор'і (1-1-2). Раней Яўген Ціханцоў у вазе да 102 кг заваяваў золата, Сюзана Валадзько ўзяла серабро ў катэгорыі да 71 кг, а Павел Хадасевіч выйграў бронзу ў вазе да 96 кг. Акрамя таго, у актыве нашай каманды 10 медалёў у асобных практыкаваннях (2-3-5). Усяго чэмпіянат Еўропы ў Сафіі сабраў больш за 350 спартсменаў з 42 краін. Турнір быў адным з кваліфікацыйных стартаў, па выніках якіх фарміруецца сусветны рэйтынг для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 16:56
Беларусы выйшлі ў паўфіналы этапа Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе