У сталіцы Катара горадзе Доха працягваецца чацвёрты і заключны этап розыгрышу Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў.
У другі дзень спаборніцтваў мужчыны вызначалі фіналістаў у практыкаваннях на брусах і перакладзіне, а таксама ў апорным скачку, дзе быў прадстаўлены наш Ягор Шарамкоў. За сваё выкананне беларус атрымаў 14,116 бала і кваліфікаваўся ў фінал з апошняга прахаднога, восьмага, месца. Медалі ў гэтым відзе праграмы будуць разыграны 20 красавіка. 17 красавіка Шарамкоў спрабаваў прайсці кваліфікацыю ў вольных практыкаваннях, але выступленне аказалася няўдалым: Ягор заняў 19-ы радок сярод 28 удзельнікаў.
Кубак свету па спартыўнай гімнастыцы з'яўляецца адборачным турнірам для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях. Па выніках турніру ліцэнзіі ў Парыж атрымаюць па два лепшыя спартсмены на кожным са снарадаў - у залік пойдуць тры лепшыя вынікі за чатыры этапы. Перад стартам у горадзе Доха Ягор Шарамкоў ішоў на прахадным другім месцы рэйтынгу ў вольных практыкаваннях, Алена Цітавец была сёмай на брусах. У актыве абодвух атлетаў ужо ёсць па адным медалі розыгрышу Кубка свету - 2024: Шарамкоў браў золата на сакавіцкім этапе ў Азербайджане, а Цітавец выйгравала срэбра на лютаўскім этапе ў Германіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»