RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі аблсавет зацвердзіў на пасадзе старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанку

На сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў зацверджана на пасадзе старшыні аблвыканкама кандыдатура Анатоля Ісачанкі.

Як адзначыў падчас прадстаўлення новай кандыдатуры кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка, Анатоль Ісачанка – вядомы на Магілёўшчыне чалавек. «Увесь яго працоўны шлях і прафесійнае станаўленне як кіраўніка адбылося тут і звязана з гэтым рэгіёнам», – звярнуў увагу кіраўнік адміністрацыі.

Ён адзначыў, што нават у перыяд працы намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка не страціў сувязь з рэгіёнамі ўсёй краіны, у курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца, трымае руку на пульсе. «Як кіраўнік, які перажывае за лёс краіны, практыкуе пазакабінетны стыль працы, што было адзначана кіраўніком дзяржавы пры прызначэнні Анатоля Міхайлавіча на гэтую пасаду», – працягнуў Ігар Сяргеенка.

Кіраўнік адміністрацыі выказаў упэўненасць, што разам з актывам рэгіёна новаму губернатару пад сілу выканаць задачы, якія стаяць перад Магілёўскай вобласцю на бягучую пяцігодку.

Ігар Сяргеенка перакананы, што гэта годны выбар кандыдатуры для Магілёўскай вобласці. «Гэта падрыхтаваны кіраўнік з сур’ёзным вопытам працы, уважлівым, чулым стаўленнем да патрэб грамадзян», – ахарактарызаваў кандыдатуру новага губернатара Ігар Сяргеенка.

Падчас сесіі старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў адзначыў вялікі ўклад Леаніда Зайца ў развіццё рэгіёна на пасадзе старшыні аблвыканкама.

Анатоль Ісачанка ў сваю чаргу падзякаваў за падтрымку яго кандыдатуры і выказаў асаблівую падзяку Леаніду Зайцу за ўсё, што было зроблена ў рэгіёне за апошнія гады. «Вядома, Магілёўшчына мне не абыякавая. Дзе б я ні працаваў, дзе б ні знаходзіўся, я заўсёды ўважліва сачыў за тым, што тут адбываецца», – адзначыў новы старшыня аблвыканкама.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая