RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі «Барысфен» падоўжыў бяспройгрышную серыю ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе

Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» ў хатнім матчы супраць віцебскага «Рубона» выйгралі ўсяго адну чвэрць, але гэтага аказалася дастаткова, каб падоўжыць бяспройгрышную серыю ў чэмпіянаце Беларусі - 88:85 (18:23, 22:23, 27:16, 21:23 ).
 
Хаця першапачаткова 12-ы тур пачынаўся для гаспадароў пляцоўкі трывожна. «Рыцары» транжырылі моманты, шмат фалілі, за што госці іх рэгулярна каралі з лініі штрафных. Праўда, госці таксама зорак з неба не хапалі, але былі сабранымі.
 
Пасля вялікага перапынку магіляўчане сабраліся і паказалі свой максімум у гэтым паядынку, скараціўшы адставанне да аднаго ачка, потым выйшаўшы наперад (57:55). Фінальная дзесяціхвілінка прайшла ва ўпартай барацьбе. Ніхто з сапернікаў не хацеў аддаваць перамогу. Але «Барысфен» аказаўся крыху больш настойлівым і, магчыма, удачлівым, таму папоўніў ачковую скарбонку яшчэ трыма баламі.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая