Беларуская федэрацыя баскетбола зацвердзіла каляндар 29-га чэмпіянату краіны. Мужчынскі чэмпіянат Беларусі стартуе 26 верасня.
У першым туры дзеючы сярэбраны прызёр Магілёўскі «Барысфен» у стартавы дзень спаборніцтваў не гуляе, а свой першы паядынак новага першынства правядзе 3 кастрычніка ў СК «Алімпіец» супраць баскетбалістаў рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). Пачатак гульні ў 15.00.
На першым этапе чэмпіянату, які павінен завяршыцца 13 лютага 2021 года, 11 каманд правядзе двухкругавы турнір. Затым яны будуць падзелены на дзве групы: У А згуляюць клубы, якія занялі месцы з першага па шостае, у В – з сёмага па адзінаццатае. На другім этапе ў кожнай групе пройдуць чатырохкругавыя турніры. Па выніках другога этапу, які плануецца завяршыць 10 красавіка, вызначацца восем удзельнікаў чвэрцьфінальнай стадыі: першая шасцёрка і дзве найлепшыя каманды з групы В. Серыі за ўзнагароды стартуюць 15 мая, а фінішуюць не пазней за 26 мая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе
09.06.2025 - 08:55
Беларус Яўген Залатой атрымаў перамогу на Вялікай Маскоўскай рэгаце