Магілёўскі ЦАР стаў лідарам 18-га чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе.
У сямі сустрэчах двух стартавых тураў, якія адбыліся ў Кіраўску, дзейныя чэмпіёны краіны атрымалі сем вікторый. Шэсць матчаў магіляўчане выйгралі ў асноўны час і толькі ў паядынку са спартсменамі Шчучына здабылі перамогу ў авертайме - 5:4. Становішча каманд пасля двух тураў: ЦАР - 19 ачкоў (7 матчаў), «Брэст-Волга» - 12 (7), «Шчучын» - 11 (7), «Мінск» - 9 (6), ДЮСШ-ЦАР - 8 (7), «Юркас-ВітАблСпорт» - 5 (7), «Юркас-ВітАблСпорт» - 5 (7).
Наступны тур нацыянальнага першынства адбудзецца 9-10 жніўня ў Шчучыне. А да гэтага найлепшыя гульцы збяруцца ў лагеры зборнай Беларусі і будуць рыхтавацца да старту ў Еўралізе. З 18 па 20 ліпеня ў грузінскім Батумі беларусы згуляюць з камандамі Чэхіі, Германіі і Турцыі, а 25-27 ліпеня ў італьянскім Кастэламары-дзі-Стабія будуць сапернічаць са зборнымі Швейцарыі, Малдовы і Латвіі. Суперфінал Еўралігі пройдзе з 9 па 14 верасня ў італьянскім Віярэджыа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»