У сталічным Палацы спорту стартаваў Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па фехтаванні.
Удзел у спаборніцтвах бяруць наймацнейшыя фехтавальшчыкі нашай краіны, а таксама прадстаўнікі Расіі. У стартавы дзень Кубка Беларусі былі разыграны два індывідуальныя камплекты ўзнагарод - у мужчын і жанчын у фехтаванні на шаблях. У мужчынскім турніры перамогу атрымаў Арцём Новікаў з каманды Магілёўскай вобласці, які ў фінале быў мацнейшы за мінчаніна Івана Насенніка. Бронзу падзялілі Артур Галайдзенка (Мінская вобласць) і Яўген Кажэнеўскі (Гродна).
У жаночым заліку залаты медаль выйграла прадстаўніца Міншчыны Яна Собаль, серабро - у сталічнай шаблісткі Кацярыны Рагачэўскай. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзняліся брэстаўчанка Алена Бачварава і Марыя Сырадоева з каманды Мінскай вобласці.
Перад фінальнымі паядынкамі адбылася цырымонія адкрыцця турніру, удзел у якой узялі вялікія беларускія фехтавальшчыкі, чэмпіёны свету і Алімпійскіх гульняў Віктар Сідзяк і Аляксандр Раманькоў. У сераду на Адкрытым Кубку краіны высвятляць адносіны будуць шпажысты, завершацца спаборніцтвы 19 кастрычніка турнірамі сярод рапірыстаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея