Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дададукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 25 студзеня ў Магілёве на базе Абласнога цэнтра творчасці.
Удзельнікамі спаборніцтва стануць 16 канкурсантаў, якія прайшлі ў лістападзе-снежні 2017 года.
Праграма фіналу будзе ўключаць два асноўныя этапы: самапрэзентацыю «Знаёмцеся – гэта я!» і псіхолага-педагагічнае тэставанне «Ад тэорыі да практыкі». Па выніках конкурсу журы вызначыць пераможцу, кандыдатура якога будзе прапанаваная да разгляду на прысуджэнне звання «Найлепшы па прафесіі», а таксама двух лаўрэатаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў.
Абласны конкурс «Педагог дадатковай адукацыі» праходзіць у рэгіёне ў 11 раз. У гэтым годзе спаборніцтва праводзіцца сярод педагогаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з ахопам да 1 тыс.
навучэнцаў. Спаборніцтва накіравана на абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту ў сістэме дадатковай адукацыі, выяўленне таленавітых, творчых спецыялістаў. Арганізатарам конкурсу выступае ўпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем ажыццяўляе ДУДА «Абласны цэнтр творчасці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.10.2025 - 14:17
22.10.2025 - 14:55
Гатовы Радзіме служыць: магілёўскім школьнікам расказалі пра прэстыж ваенных прафесій
22.10.2025 - 13:41
22.10.2025 - 11:11
У дзіцячым садку №119 Магілёва ў 12 рознаўзроставых групах займаюцца 256 выхаванцаў
21.10.2025 - 14:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 кастрычніка