Пажарныя-ратавальнікі разыграюць Кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Штогадовы адкрыты турнір стартуе 15 студзеня ў горадзе на Бярэзіне, паведамілі ў Бабруйскім гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Плануецца, што за тытул пераможцы пазмагаецца 12 каманд, восем з якіх – прадстаўнікі МНС Беларусі, а чатыры – калегі з блізкага замежжа: Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Расіі.
Урачыстае адкрыццё турніру адбудзецца 15 студзеня ў 18.00 у Палацы мастацтваў. У яркай канцэртнай праграме прымуць удзел работнікі МНС і творчыя калектывы горада.
Спаборніцтвы па валейболе пройдуць 16 студзеня, па міні-футболе, пажарным спорце і перацягванні каната – 17 студзеня. Спаборніцтвы прымуць спартыўныя залы «Спартак», «Геліёс» і «Славянка», манеж пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада № 7 на аб’ектах ААТ «Белшына» (вул. Энергетыкаў, 7).
Падвядзенне вынікаў, узнагароджанне пераможцаў і ўрачыстае закрыццё турніру адбудуцца 18 студзеня ў спартыўнай зале «Спартак» у 17.00.
Упершыню турнір на кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта сярод падраздзяленняў пажарных-ратавальнікаў адбыўся ў 2004 годзе. З таго часу стала добрай традыцыяй напярэдадні прафесійнага свята – Дня ратавальніка – праводзіць названыя спаборніцтвы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»