Пензенская вобласць зацікаўлена ў супрацоўніцтве з «Бабруйскаграмашам», паведамілі ў прэс-службе холдынгу.
У рамках візіту ў Магілёўскую вобласць дэлегацыя Пензенскай вобласці на чале з намеснікам старшыні ўрада рэгіёну Аляксеем Косціным наведала «Бабруйскаграмаш». Генеральны дырэктар холдынга Віктар Філатаў азнаёміў гасцей з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства, мадэльным шэрагам тэхнікі.
Асаблівую цікавасць у членаў дэлегацыі выклікала камунальная тэхніка, асноўным прызначэннем якой з'яўляецца добраўпарадкаванне вуліц, дарог і садова-паркавых тэрыторый. Аляксей Косцін даў высокую ацэнку ўзроўню аснашчанасці «Бабруйскаграмаша», яго дасягненням, якасці прадукцыі і выказаў упэўненасць у плённым міжрэгіянальным супрацоўніцтве і ўмацаванні сувязей.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў у краінах Усходняй Еўропы. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 150 найменняў. Тэхніка холдынгу пастаўляецца больш як у 50 краін свету.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15