Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава ўзнагародзіла пераможцаў спрынтарскіх гонак першага дня рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Снежны снайпер».

Па выніках першага дня скарбонку Магілёўскай вобласці папоўнілі 2 медалі. Так Надзея Яўсеенка стала першай у групе «Дзяўчынкі сярэдняга ўзросту», а сярод дзяўчат старэйшага ўзросту Кацярына Касачова заняла трэцяе месца.



Турнір традыцыйна праходзіць у спартыўным комплексе «Раўбічы». Сюды прыехалі 168 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў Беларусі. У першы дзень спаборніцтваў біятланісты і біятланісткі трох узроставых груп спаборнічалі ў спрынтарскіх гонках. Усяго адбылося шэсць гонак.
Прыемным сюрпрызам стаў прыезд на спаборніцтвы легендарнай Дар'і Домрачавай. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка ўзнагародзіла пераможцаў першага дня турніру і павіншавала юнакоў з цудоўным спартыўным святам.
«Спаборніцтвы шыкоўнага ўзроўню. Вам, хлопцы, можна толькі пазайздросціць. У вас з'яўляецца ўзрушаючая магчымасць прымерыць на сябе ролю прафесійнага спартоўца, паглядзець на іншых рабят і зразумець: гэта маё! Віншую ўсіх прызёраў і ўдзельнікаў. Памятайце адно: выходзячы на трасу або трэніроўку, атрымлівайце асалоду ад момантам. Старайцеся заўсёды быць сёння лепшым, чым учора. І тады ўсе пастаменты, не толькі «Снежнага снайпера», будуць за вамі», - падкрэсліла Дар'я Домрачава.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»