Магілёў сустрэў першую замежную дэлегацыю спартсменаў на ІІ Гульні краін СНД. У горад на Дняпры прыбылі ўдзельнікі спаборніцтваў па стральбе з лука - старшыня Нацыянальнай федэрацыі стральбы з лука Туркменістана, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Вепа Сахедаў і лучнік Эзізмухамет Сахедаў.
Ля гатэля «Магілёў» гасцей па беларускім звычаі сустракалі хлебам і соллю. Прывітаў першых спартсменаў і Рысік, галоўны сімвал маючых адбыцца II Гульняў краін СНД.
Словы прывітання і пажаданні высокіх вынікаў і перамог удзельнікам сказаў начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў. «Мы рады вітаць вас на магілёўскай зямлі. Спадзяемся, што вам у нас спадабаецца, - сказаў ён. - Жадаю годна выступіць на маючых адбыцца спаборніцтвах! А ў будучыні прыязджайце да нас у госці яшчэ».
Старшыня Нацыянальнай федэрацыі стральбы з лука Туркменістана, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Вепа Сахедаў падзяліўся, што не чакаў такога цёплага прыёму ў Беларусі. «Мы зусім не чакалі, што будзе такі прыём. Нас усё вітаюць, частуюць. Вялікі дзякуй вам за гэта! - сказаў ён. - Гэта яшчэ раз паказвае, што беларуская краіна - наша брацкая краіна. Мы ўжо сустракалі прадстаўніка Беларускай федэрацыі стральбы з лука, разам удзельнічалі ў спаборніцтвах».
Вепа Сахедаў расказаў, што дарогу да Магілёва яны практычна не заўважылі. «Ад нас да Беларусі прамы рэйс. У Менску нас сустрэлі, і мы прыехалі ў Магілёў. Дарога прайшла хутка і лёгка», - дадаў ён.
На спаборніцтвах па стральбе з лука дэлегацыя Туркменістана нацэлена паказаць высокія вынікі. А ўжо пасля яны жадаюць пазнаёміцца з горадам і яго гісторыяй. «Будзем чэмпіёнамі, - адзначыў Вепа Сахедаў. - Мы будзем паказваць сваю сілу і дасягаць высокіх вынікаў. За гэтым мы і прыехалі».
Разам са старшынёй федэрацыі ў Магілёў прыехаў 15-гадовы Эзізмухамет Сахедаў. Гэтым відам спорту ён займаецца ўжо 8 гадоў. «На спаборніцтвах пераможа мацнейшы, але я буду старацца, каб заняць першае месца», - падзяліўся планамі спартсмен.
Дарэчы, Вепа і Эзізмухамет Сахедавы - бацька і сын. Па словах бацькі сямейства, калі тата трэнер - гэта цяжка. «Я заўсёды ведаю, дзе ён, сачу за ягонымі трэніроўкамі, харчаваннем. Любую вольную хвіліну мы прысвячаем трэніроўкам. У сям'і ў нас гэта ўсё ведаюць», - дадаў Вепа Сахедаў.
II Гульні краін СНД пройдуць з 4 па 14 жніўня. Спартсмены будуць спаборнічаць па 20 відах спорту ў 11 гарадах. Магілёў прыме спаборніцтвы па стральбе з лука, якія адбудуцца на стадыёне «Спартак» з 6 па 9 жніўня. З 12 па 13 жніўня ў абласным цэнтры пройдуць спаборніцтвы па караце ў спартыўным комплексе «Алімпіец».
БЕЛТА, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2025 - 10:19
Лёгкаатлетычны крос на прызы ВД «Беларусь сёння» працягвае бегавую традыцыю савецкіх часоў
05.05.2025 - 09:59
Футбалісткі «Дынама-БДУФК» не змаглі адолець «Днепр» у жаночым чэмпіянаце Беларусі
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы