Першынство Рэспублікі Беларусь па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава пройдзе 15 - 16 сакавіка ў магілёўскім спартыўным комплексе «Алімпіец». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Спаборніцтвы збяруць каманды з усіх абласцей Беларусі і Мінска.
Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручаць медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі. Таксама прадугледжаны прызы ў спецыяльных намінацыях. Найлепшая каманда павязе кубак турніру.
Як адзначылі субяседнікі, спаборніцтвы праводзяцца з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыі дзюдо, павышэння спартыўнага майстэрства і выяўлення мацнейшых атлетаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, абласныя аддзяленні ГА «Беларуская федэрацыя дзюдо», «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, ГСУСУ «Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву», Магілёўская абласная СДЮШАР прафсаюзаў «Спарта», Магілёўская СДЮШАР БФСТ «Дынама».
Праграма спаборніцтваў:
15 сакавіка
10.00 Пачатак спаборніцтваў у індывідуальнай праграме:
юніёры: -60, -66, -73, -81, -90, -100, +100кг.
юніёркі: -48, -52, -57, -63, -70, -78, +78кг
16:00 Фінальны блок⠀
16 сакавіка
10.00 Пачатак спаборніцтваў сярод змешаных каманд:
юніёры: -73, -90, +90кг
юніёркі: -57,- 70, +70кг
14:00 Фінальны блок
Даведачна: Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў Магілёве 11 красавіка 1968 года, скончыў 8 класаў СШ №28 і паступіў у Магілёўскае СПТВ №1. У кастрычніку 1986 года быў прызваны ў войска. У красавіку 1987 года накіраваны ў Афганістан. Абараняючы вышыню, пазначаную на карце 3234, ён праявіў незвычайную стойкасць і гераічнасць, адбіўшы разам з байцамі лейтэнанта В.Гагарына 11 нападаў суперніка. Калі душманы прарвалі лінію абароны і схапілі Андрэя, ён падарваў звязку гранат. Так завяршыўся жыццёвы шлях салдата-героя, якому праз тры месяцы споўнілася б толькі 20 гадоў.
Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 16:56
Беларусы выйшлі ў паўфіналы этапа Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе