RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прыярытэтныя напрамкі работы па развіцці малых гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў абмяркоўваліся на сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Прыярытэтныя напрамкі работы па развіцці малых гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў абмяркоўваліся на трэцяй сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Гэтая тэма стала асноўнай у парадку дня, перадае карэспандэнт сайта.

Сваім станоўчым вопытам дадзенай дзейнасці з прысутнымі падзяліліся старшыні Клічаўскага і Крычаўскага раённых Саветаў дэпутатаў Уладзімір Кніга і Ірына Пруднікава, а таксама старшыня Машчаніцкага сельсавета Бялыніцкага раёна Іна Напрэенка.

Падчас пасяджэння было адзначана, што для забеспячэння ўстойлівага і эфектыўнага развіцця эканомікі, рэалізацыі сацыяльна-эканамічных прыярытэтаў гарадоў і раёнаў, а таксама росту дабрабыту і паляпшэння жыцця насельніцтва ў рэгіёне прынята Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці на 2016-2020 гады. У адпаведнасці з яе рашэннямі гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў зацверджаны аналагічныя дакументы на мясцовых узроўнях. Яны прадугледжваюць развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, малога бізнесу, сферы паслуг, сацыяльнай сферы, вызначаюць канкрэтныя задачы, якія раскрываюць механізмы іх выканання. Асаблівая ўвага ў гэтых праграмах нададзена пытанням арганізацыі новых вытворчасцей, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, забеспячэння росту даходаў і занятасці, скарачэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, комплексным развіцці населеных пунктаў і інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Пры іх распрацоўцы ў асноўным улічваліся магчымасці і асаблівасці гарадоў і сельскіх населеных пунктаў, а таксама пажаданні і інтарэсы людзей, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Забеспячэнне высокага ўзроўню заработнай платы – адна з асноўных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці. Для рэалізацыі гэтай мэты неабходна стварэнне новых працоўных месцаў, перш за ўсё высокапрадукцыйных.

Наступным прыярытэтным напрамкам з’яўляецца інвестыцыйная дзейнасць. Прыцягненню прамых замежных інвестыцый у рэгіён спрыяе шэраг розных ільгот і прэферэнцый, прадугледжаных заканадаўствам пры заключэнні інвестыцыйнага дагавора з дзяржавай згодна з Дэкрэтам кіраўніка дзяржавы №10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь», а таксама пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, у сельскай мясцовасці згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта №6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці».

Для паляпшэння ўмоў бізнесу, павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі і стымулявання дзелавой актыўнасці надаецца асаблівая ўвага пытанням фарміравання спрыяльнага прадпрымальніцкага асяроддзя, падтрымкі і развіцця прыватнага бізнесу. З гэтай мэтай у райвыканкамах дзейнічаюць грамадска-кансультацыйныя Саветы па развіцці прадпрымальніцтва і Саветы па развіцці прадпрымальніцтва, на пасяджэннях якіх абмяркоўваюцца пытанні прымянення нарматыўна-прававых актаў, накіраваных на паляпшэнне бізнес-клімату, у тым ліку нормаў Дэкрэта Прэзідэнта №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

 

Адзначаецца актыўнае выкарыстанне назапашанай гісторыка-культурнай спадчыны нашых гарадоў і раёнаў, створанага культурнага патэнцыялу для развіцця турызму і адпачынку. Прадметам асаблівага клопату стала фарміраванне неабходнай для гэтага інфраструктуры, аднаўленне старадаўніх паркаў, гістарычных цэнтраў, рэстаўрацыя помнікаў культуры і архітэктуры. Асаблівая ўвага надаецца адраджэнню народных традыцый і промыслаў, захаванні і развіцці матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Найбольш актыўнымі ў гэтым напрамку выступаюць Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Крычаўскі, Чавускі раёны.

Рэгіянальная сельскагаспадарчая палітыка накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы аграрнага комплексу, нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці, развіццё сельскіх тэрыторый.

Кіраўніцтвам вобласці прымаюцца меры па паляпшэнні ўмоў пражывання насельніцтва, праводзяцца работы па газіфікацыі жыллёвага фонду, будаўніцтве і рэканструкцыі аб’ектаў водазабеспячэння, ачышчальных збудаванняў, адукацыйных і спартыўных аб’ектаў.

У мэтах недапушчэння павышэння ўзроўню беспрацоўя актыўна вядзецца работа па аказанні садзеяння ў працаўладкаванні, атрыманні новай прафесіі, павышэнні кваліфікацыі. Для пашырэння магчымасцяў грамадзянам прадастаўляецца права на праходжанне стажыроўкі для набыцця вопыту практычнай працы ў адпаведнасці з атрыманай прафесіяй. Прадугледжваецца фінансавая дапамога для арганізацыі прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці, развіцця аграэкатурызму. Асаблівая ўвага надаецца мэтавым групам насельніцтва, якія не здольны на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы.

Галоўнай мэтай мясцовых Саветаў дэпутатаў застаецца далейшае павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, а таксама забеспячэнне роўных і камфортных умоў для пражывання, працы і захавання здароўя жыхароў усіх без выключэння населеных пунктаў незалежна ад іх статусу.

Раённымі Саветамі шмат увагі надаецца выпрацоўцы, удасканаленню і замацаванню механізму аператыўнага і своечасовага вырашэння праблем вобласці Саветамі дэпутатаў, пасяджэннямі прэзідыумаў і адпаведных пастаянных камісій. Адным з прыярытэтных напрамкаў з’яўляецца актыўнае прыцягненне органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (ОТГС) і асобных іх прадстаўнікоў да разгляду і вырашэння надзённых праблем жыццезабеспячэння насельніцтва, развіцця малых гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў.

Таксама станоўча характарызуецца праца старастаў сельскіх населеных пунктаў, якія з’яўляюцца своеасаблівым звяном сувязіпаміж жыхарамі вёскі і сельскім Саветам. Дадзены інстытут спрыяе развіццю ініцыятывы грамадскасці і шырокаму прыцягненню грамадзян да рашэння пытанняў мясцовага жыцця.

Старасты прымаюць самы актыўны ўдзел у рабоце сесій, пасяджэнняў сельскіх выканаўчых камітэтаў, у абследаванні домаўладанняў з мэтай супрацьпажарнай прафілактыкі.

Традыцыйна важным для мясцовых Саветаў дэпутатаў было і застаецца пытанне добраўпарадкавання населеных пунктаў, навядзення парадку на зямлі. Па ініцыятыве дэпутатаў, ОТГС у межах Года малой радзімы праводзяцца суботнікі па ўборцы тэрыторый і месячнікі па навядзенні парадку на зямлі, мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне мастацка-эстэтычных якасцяў населеных пунктаў, фарміраванне спрыяльнага прасторавага асяроддзя, прыроднага ландшафту, удасканаленне комплекснага добраўпарадкавання дваровых тэрыторый шматпавярховай жылой забудовы.

У рэгіёне вялікая ўвага надаецца развіццю мясцовых ініцыятыў па сацыяльна-эканамічным развіцці тэрыторый. Грамадскія арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы прымаюць удзел у разнастайных конкурсах міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Сярод механізмаў рэалізацыі такіх праектаў можна адзначыць Праграму развіцця ААН, Праграму малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду, Праграму малых грантаў Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь. У выніку ўдзелу ў праектнай дзейнасці толькі ў паўднёва-заходні рэгіён прыцягнута больш за $250 тыс., 160 тыс. еўра, 175 тыс. рублёў.

У цяперашні час распрацоўваецца План рэгіянальнага ўзаемадзеяння па павышэнні ўстойлівасці развіцця Краснапольскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці на 2018-2020 гады і на перспектыву да 2025-га.

«Патрабуецца далейшая праца пры цесным узаемадзеянні дэпутацкага корпусу з выканаўчай уладай па рэалізацыі планаў комплекснага развіцця гарадоў і раёнаў вобласці на аснове эфектыўнага выкарыстання іх рэсурснага патэнцыялу і канкурэнтных пераваг, – адзначыў старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык. – Менавіта індывідуальны падыход да планавання развіцця кожнага рэгіёна з улікам яго асаблівасцяў, а таксама вызначэнне стратэгічных перспектыў на доўгатэрміновы і кароткатэрміновы перыяды дазволяць у поўнай меры павысіць эканамічны патэнцыял рэгіёнаў і ўзровень жыцця насельніцтва».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая