Прыём заявак на рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў працягнуты да 1 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
На дадзены момант на конкурс падалі 135 заявак, у тым ліку 51 – у намінацыі «Найлепшы інавацыйны праект» і 84 – «Найлепшы маладзёжны інавацыйны праект». Найбольшая колькасць праектаў прадстаўлена па напрамках: інфарматыка, інфарматызацыя і касмічныя даследаванні (18%); фатоніка, мікраэлектроніка, радыёэлектроніка і прыборабудаванне (17%); медыцынскія навукі і тэхналогіі (15%); прыродакарыстанне і экалогія (14%); сацыяльна-эканамічныя, гуманітарныя і грамадскія навукі (12%) і машынабудаванне (10%).
За першае месца пераможцам і прызёрам рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў ўручаць прэміі ў памеры 60 тарыфных ставак 1-га разраду. За другое і трэцяе – 40 і 20 тарыфных ставак адпаведна. Сярод пераможцаў і прызёраў конкурсу адбіраюцца праекты, якія атрымаюць сертыфікат ў памеры 400 тарыфных ставак для далейшай камерцыялізацыі. У гэтым годзе аб’яўлена таксама дадатковая намінацыя ад міжнароднай навукова-вытворчай фармацэўтычнай кампаніі «Натывіта» па біятэхналогіях у медыцыне і фармацэўтыцы. Яе прызавы фонд складае $ 3 тыс. (у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48