Кірмашы-продажы, гандлёвыя рады, зоны грыль і вырабы рамеснікаў. Разнастайнасць смакаў і відаў прадукцыі прапануюць гасцям абласнога свята «Дажынкі-2022» у Слаўгарадзе, расказала начальнік аддзела арганізацыі гандлю і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова.
«Працягласць гандлёвых радоў на фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі складзе 590 м, для гасцей падрыхтуюць 590 пасадачных месцаў, – удакладніла Алена Куканькова. – Гэтыя лічбы практычна ўдвая вышэйшыя за леташнія. Для параўнання, у 2021 годзе на «Дажынках» у Магілёве працягласць гандлёвых радоў была больш за 360 м, а колькасць пасадачных месцаў – каля 250. Калі ў мінулым годзе рэжым працы святочнага гандлю меркаваў двухдзённы фармат, то на гэты раз яна будзе арганізавана на працягу аднаго дня з 10.00 да 20.00».
У фестывалі працаўнікоў вёскі ў Слаўгарадзе прымуць удзел 44 суб’екты гаспадарання, якія прапануюць шырокі асартымент па даступным цэнах. Сваю прадукцыю прадставяць асноўныя вытворцы рэгіёна: булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», ААТ «Бабушкина крынка», Магілёўскі мясакамбінат, ААТ «Александрыйскае». Да іх далучацца прадпрыемствы сістэмы спажыўкааперацыі, прыватныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі і фізічныя асобы.
Гасцям і ўдзельнікам абласнога мерапрыемства прапануюць набыць прадукцыю грамадскага харчавання, паўфабрыкаты, мясныя, каўбасныя, хлебабулачныя і кулінарныя вырабы. Індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі традыцыйна выставяць на продаж вагавую гарбату, спецыі, біжутэрыю, вырабы, сувеніры і іншыя аўтарскія працы.
«Прыярытэтным напрамкам абслугоўвання наведвальнікаў стане падрыхтоўка ежы навідавоку ў пакупнікоў. Так, будуць арганізаваныя зоны-грыль з устаноўкай мангалаў, печаў-казаноў і вярцёлаў», – заключыла Алена Куканькова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі
02.10.2025 - 09:46
Як Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод выходзіць з санацыі і падвойвае аб'ёмы вытворчасці
01.10.2025 - 11:00
У Беларусі змяняюцца падыходы да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі
29.09.2025 - 16:25
Тавараабарот паміж Магілёўскай і Тульскай абласцямі вырас у 3,4 раза
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка