У фермерскай гаспадарцы «Дзіяна» Шклоўскага раёна сёлета чакаюць рэкордны ўраджай бульбы. Тут плануюць сабраць не менш як 70 тысяч тон клубняў пры ўраджайнасці 500 цэнтнераў з гектара.
На бульбяных плантацыях «Дзіяны» цяпер дзевяць гатункаў замежнай і беларускай селекцыі. Самы папулярны – Гала. Гэты гатунак любяць і за прэзентабельны знешні выгляд, і за асаблівы смак.
Фермерская гаспадарка – адзін з найбуйнейшых вытворцаў бульбы не толькі ў Магілёўскай вобласці, але і ў Беларусі. Зараз тут за дзень закладваюць у сховішча ў сярэднім дзве тысячы тон гародніны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15