У фінскім Кантыялахці завяршыўся першы этап Кубка свету па біятлоне. Яго праграма была кароткай: спартсмены разыгралі медалі ў індывідуальных гонках і спрынтах.
Дзінара Алімбекава паказаланай лепшы вынік у кар’еры – яна заняла 6-е месца. Алімпійская чэмпіёнка цяпер 4-я ў агульным заліку Кубка свету, як паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі біятлона.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце федэрацыі, у індывідуальнай гонцы Дзінара Алімбекава паказала найлепшы вынік сярод беларусак і найлепшы вынік у кар’еры на этапах Кубка свету.
У каментарыі Дзінара сказала: «Каб завесці сябе, глядзела мужчынскую «дваццатку», якая дала зразумець: хлопцы добра гатовыя, у іх усё ў парадку з лыжным ходам. Значыць, і мне трэба выходзіць і рабіць тое, што ўмею: спраўляцца са стральбой і нічога не прыдумляць на трасе. Так што яшчэ больш супакоілася! А год таму перад прэм’ерай адчувальна ўзрушанай была. Але тут трэба ўлічваць, што ў Эстэрсундзе-2019 усё пачыналася змешанай эстафетай – асаблівая адказнасць перад камандай, а ў Кантыялахці-2020 – асабістым спаборніцтвам. Пра канкрэтны вынік не задумвалася. Толькі ведала, што знаходжуся ў баявых кандыцыях і, калі дазволяць ногі, магу разлічваць на добры вынік. Так і выйшла!»
Біятланістка палепшыла сваё ж дасягненне, упершыню ў кар’еры завяршыўшы гонку на Кубку свету на шостай пазіцыі і патрапіўшы ў кветкавую цырымонію. Яна дапусціла ўсяго адзін промах у пазіцыі лежачы і прыйшла да фінішу з адставаннем ад пераможцы – шведкі Ханны Оберг – у 52,5 секунды.
У агульным заліку Кубка свету Дзінара Алімбекава зараз займае 4-ю пазіцыю.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»