Выпрабаваць свае сілы ў Магілёў прыехалі 85 гоншчыкаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Волагды, Смаленска і Арла. «Чэмпіянат і першынство ў нас адкрытыя, таму мы прынялі ўсіх жадаючых паўдзельнічаць», - адзначыў Аляксандр Мазур.
Па традыцыі спаборніцтвы прайшлі на трасе ў экстрым-парку. «Гэтымі спаборніцтвамі наша траса адзначыла свой 20-гадовы юбілей. За гэтыя гады ў нас праходзілі розныя спаборніцтвы як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўню, - адзначыў Аляксандр Мазур. - Мотакрос у нашай краіне вельмі развіты. ДТСААФ аказвае падтрымку гэтаму віду спорту, стварае дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы ў рэгіёнах краіны. Такія масавыя спаборніцтвы - гэта і магчымасць прыцягнуць да тэхнічных відаў спорту дзяцей, і падтрыманне здаровага ладу жыцця, і магчымасць навучыцца гайкі круціць і стаць сур'ёзным спартсменам у такім відовішчным і прыгожым відзе спорту».
Яшчэ адным удзельнікам спаборніцтваў стаў пятнаццацігадовы Цімафей Шаўчук. Для яго гэта першыя спаборніцтвы па мотакросе. «Я тры гады займаюся ў дысцыпліне эндуро, а мотакросам усяго месяц недзе. Для мяне гэтыя спаборніцтвы хутчэй за эксперымент і трэніроўка. Паспрабаваць свае сілы, - распавёў падлетак. - У мяне тата займаецца эндуро і мотакросам. Ён прапанаваў мне паспрабаваць, я пагадзіўся і таксама стаў займацца. Гэты спорт дорыць яркія эмоцыі. Часам, вядома, бывае крыху страшна, але гэта хутка праходзіць. На гэтых спаборніцтвах усе сапернікі настроены сур'ёзна. Для мяне галоўная мэта - паспрабаваць свае сілы на гэтай трасе».
Прывітаў удзельнікаў спаборніцтваў у Магілёве галоўны трэнер нацыянальнай каманды па матацыклетным спорце Яўген Станішэўскі. «Матацыклетны спорт - гэта вельмі папулярны від спорту не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Цяпер ён актыўна развіваецца ў Расійскай Федэрацыі. Нашы спартсмены ўдзельнічаюць у расійскіх чэмпіянатах, але, на жаль, пакуль гэта па-за залікам. Такое рашэнне прыняло расійскае спартовае ведамства. Нягледзячы на гэта, нашы хлопцы выязджаюць на спаборніцтвы ў Расію, бо ў любым выпадку - гэта вопыт. І ён нам вельмі патрэбны, пакуль сусветныя першынствы зачыненыя для нашых спартоўцаў. Таму мы выкарыстоўваем кожную магчымасьць, якая ў нас ёсьць. У Беларусі ёсць шмат знакамітых і тытулаваных спартсменаў па мотаспорце. Від спорту развіваецца, да нас прыходзіць маладое пакаленне - нашы будучыя чэмпіёны, - расказаў ён. - Вялікую падтрымку гэтаму віду спорту аказвае ДТСААФ. Па дзяржпраграме закупляецца тэхніка. Сёлета закупілі каля 12 мотакросавых матацыклаў, 8 мотахворых. Іх кошт перавышае 10 тысяч еўра. Гэтыя матацыклы мы аддаём лепшым спартоўцам. У гэтым плане падтрымка ад дзяржавы вялізная».
Траса ў Магілёве, зазначыў галоўны трэнер, уключае ў сябе ўсе неабходныя элементы. «Гэта і трампліны, і пэўныя павароты. Пры праходжанні трасы звяртаюць увагу на тое, як спартсмены выконваюць усе элементы: скачкі, правільнасць праезду паваротаў на высокай хуткасці, правільнасць праходжання ўсёй трасы, - расказвае ён. - Гледачам цікава, таму што мотакрос - гэта заўсёды шмат эмоцый і вельмі яркія спаборніцтвы».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе