У чэмпіянаце краіны па хакеі 6 верасня былі згуляны тры матчы. У адным з іх «Магілёў» на сваім лёдзе не знайшоў аргументаў супраць салігорскага «Шахцёра» - 1:7.
Раней «ільвы» аказаліся разадраныя салігорскай камандай - 2:12. І хаця б часткова рэабілітавацца ў вачах сваіх балельшчыкаў 6 верасня яны не змаглі. «Шахцёр» зноў цалкам кантраляваў ход барацьбы і аформіў больш за ўпэўненую перамогу.
У гасцей вызначыліся Раман Крыкуненка двойчы (1-я, 55-я хвіліны), Дзяніс Яркін (13), Ілья Паранін (15), Міхаіл Шалагін (17), Дзяніс Рыгоркевіч (25) і Арцём Дзямкоў (37). А ў гаспадароў лёду аўтарам адзінага ўзяцця варот стаў Павел Карашкоў (50).
Акрамя таго, сёння гродзенскі «Нёман» прайграў «Гомелю» - 4:5, а «Віцебск» перамог «Ліду» - 3:2 (па булітах).
«Шахцёр» і «Віцебск» маюць па шэсць ачкоў, «Металург» і «Лакаматыў» - па пяць, «Хімік» - чатыры, «Ліда», «Юнацтва» і «Брэст» - па тры, «Нёман», «Гомель» і «Дынама-Маладзечна» - па два, а «Магілёў» балаў у гэтым ЧБ пакуль не набраў.
Па выніках рэгулярнага чэмпіянату шэсць лепшых дружын напрамую адбяруцца ў 1/4 фіналу, а тыя каманды, якія фінішуюць на месцах з сёмага па дзесятае, будуць змагацца яшчэ за два білеты туды ў раундзе плэй-ін. Пасля гэтага пачнецца стандартны плей-оф.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея