Адукацыйны праект «Школа экспарцёра» набірае вучняў на новы курс заняткаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
«Трэці паток адукацыйнага праекта стартуе сёлета 5 красавіка. Гэта будзе бясплатнае навучанне для экспарцёраў рэгіёна. Тут раскажуць аб асновах экспартнай дзейнасці для прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў. Арганізаваны праект Цэнтрам экспарту Магілёўскай вобласці», – растлумачылі спецыялісты.
Партнёрамі праекта выступяць Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Магілёўская мытня, БелДІСС, Магілёўскі філіял ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», «Белэксімгарант-Магілёў», Магілёўскі філіял РУП «Белмытнясэрвіс», Эканамічны суд Магілёўскай вобласці, ІМПЗ па Магілёўскай вобласці і РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн». Ініцыятарам навучальнага праекта выступілі камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Цэнтрам экспарту Магілёўскай вобласці.
«Для ўдзелу ў адукацыйным праекце ніякіх абмежаванняў па сферах дзейнасці прадпрыемстваў няма. Галоўная мэта – гэта фарміраванне ў бягучых эканамічных умовах у рэгіянальных прадстаўнікоў прадпрымальніцтва ведаў, неабходных для ажыццяўлення экспартнай дзейнасці. У ліку разгляданых тэм – магчымасці анлайн-экспарту, лагістыка для экспарцёраў, маркетынг, мытнае рэгуляванне экспарту, прававое і дакументацыйнае забеспячэнне, падаткі ў экспартнай дзейнасці і іншае», – адзначылі арганізатары»
Праграма навучання ўніфікаваная і арыентавана як на спецыялістаў, якія ўжо працуюць на міжнародным рынку, так і на пачаткоўцаў выбудоўваць партнёрскія адносіны з замежнымі кампаніямі.
Навучанне будзе праходзіць на базе Цэнтра экспарту Магілёўскай вобласці (г. Магілёў, б-р Юбілейны, 21). Курс будзе доўжыцца крыху больш за месяц. Перыядычнасць заняткаў – двойчы на тыдзень. Пасля завяршэння навучання слухачы атрымаюць адпаведны сертыфікат.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48