Сёння, 12 ліпеня, двума матчамі працягнецца стадыя 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе. «Слонім-2017» прыме брэсцкае «Дынама», а бабруйская «Белшына» згуляе супраць «Мінска».
«Слонім-2017» займае перадапошняе месца ў турнірнай табліцы першай лігі, а брэсцкае «Дынама» знаходзіцца на бліжэйшых подступах да першай тройкі ў элітным дывізіёне, што не абяцае ўпартай барацьбы ў першым матчы вечара. Але вось у другой сённяшняй сустрэчы фаварыта няма. «Мінск» прадстаўляе вышэйшую лігу, аднак пры гэтым у бягучым сезоне не атрымаў ніводнай перамогі і, калі б не ачковы штраф салігорскага «Шахцёра», замыкаў бы табель аб рангах. А «Белшына» ідзе сярод лідэраў першай лігі, будзе граць на сваім полі і багаты досвед выступаў у вышэйшай лізе таксама мае.
Матчы 1/16 фіналу Кубка краіны з удзелам паўпрадаў Беларусі ў еўракубках, згуляныя 18—19 чэрвеня, нагадаем, прынеслі такія вынікі: «Лакаматыў» (Гомель) — «Іслач» (Мінскі раён) — 0:5, «Маладзечна-2018» - «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) - 0:2, «Міёры» - «Дынама» (Мінск) - 0:8, «Юні Ікс Лабс» (Мінск) – «Нёман» (Гродна) - 0:2 (пасля дадатковага часу).
Заўтра, 13 ліпеня, адбудуцца паядынкі «Ліда» - «Віцебск», РЦАР-БДУ (Мінск) – «Слуцк», «Баранавічы» - «Смаргонь», «Бумпрам» (Гомель) – «Славія» (Мазыр) і «Д» -Медыя» (Мінск) - БАТЭ (Барысаў). А паслязаўтра, 14 ліпеня, стадыя закрыецца сустрэчамі «Орша» — «Арсенал» (Дзяржынск), «Крумкачы» (Мінск) — «Днепр» (Магілёў), «Ніва» (Даўбізна) — «Гомель», «Хваля» (Пінск) ) – «Шахцёр» (Салігорск) і «Макслайн» (Віцебск) – «Нафтан» (Наваполацк).
Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца «Нёман», які ў фінале Кубка Беларусі 2023/2024 узяў верх над «Іслаччу» — 2:0. Самы тытулаваны клуб у гісторыі гэтых спаборніцтваў - барысаўскі БАТЭ, які выйграваў Кубак краіны пяць разоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах