Турнір па футболе сярод юнакоў 2007 года нараджэння на прызы алімпійскага чэмпіёна Сяргея Гарлуковіча стартаваў у Магілёве, як паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
У спаборніцтвах прымае ўдзел 8 каманд: «Днепр-Магілёў», «Славія» (Мазыр), «Нёман» (Гродна), «Шахцёр» (Салігорск), «Днепр-Магілёў-2», «Віцебск», СДЮШАР № 8 (Гомель) і зборная г. Магілёва 2006 г. н. (па-за конкурсам). Баталіі праходзяць у футбольным манежы.

«Гэты турнір мы праводзім штогод, і для нашых юных футбалістаў ён з’яўляецца добрай спаборніцкай практыкай, тут набываецца неацэнны міжнародны вопыт, а таксама спаборніцтвы садзейнічаюць умацаванню партнёрскіх стасункаў і сяброўства з футбольнымі клубамі», – адзначылі суразмоўцы.

Спаборніцтвы будуць доўжыцца да 14 кастрычніка. Найлепшыя каманды будуць узнагароджаны кубкамі і памятнымі падарункамі.

Сяргей Гарлуковіч нарадзіўся 18 лістапада 1961 года ў вёсцы Баруны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Выхаванец Магілёўскай СДЮШАР № 7 па футболе ў 1988 годзе стаў чэмпіёнам ХХIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле ў складзе каманды СССР. Чатырохразовы чэмпіён Расіі (1995–1998 гадоў) у складзе каманд «Спартак-Аланія» (Уладзікаўказ), «Спартак» (Масква). Віцэ-чэмпіён Германіі (1992) у складзе каманды «Барусія» (Дортмунд). Заслужаны майстар спорту. Кавалер ордэна «Знак пашаны».
Фота – ФК «Днепр-Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»