RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У бюджэт Магілёўскай вобласці за мінулы год паступіла Br719,3 тыс. адзінага падатку ад самазанятых грамадзян

Каля 5 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці працавалі ў мінулым годзе без абавязковай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Самазанятых грамадзян, у параўнанні з мінулым годам, стала больш на 75 чалавек, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Асноўная колькасць самазанятых грамадзян засяроджана ў Магілёве – 1 тыс. 246 і ў Бабруйску – 1 тыс. 110, у Асіповіцкім раёне – 311, Горацкім – 306, Крычаўскім – 214, Магілёўскім – 207, Чавускім – 202, Касцюковіцкім – 166.

Самы папулярны від дзейнасці – паслугі цырульніка і касметолага, а таксама паслугі па манікюры і педыкюры, імі займаюцца 1 тыс. 165 чалавек (24,3% ад агульнай колькасці самазанятых). У параўнанні з 2019 годам колькасць асоб, якія займаюцца дадзенай дзейнасцю, павялічылася на 14%.

Другі па папулярнасці від дзейнасці – продаж кветак, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады, жывёл (за выключэннем кацянят і шчанюкоў), хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, гатовай кулінарнай прадукцыі – ажыццяўляюць 843 чалавекі (17,2% ад агульнай колькасці).

Трэці – рэпетытарскія паслугі. Імі займаюцца 683 чалавекі (14% ад агульнай колькасці).

Таксама ў гараджан запатрабаваны распілоўка і колка дроў, пагрузка і разгрузка грузаў – 366 чалавек (7,6%); паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі; паслугі па драбненню зерня; выпас жывёлы – 255 чалавек (5,2%); рэалізацыя кацянят і шчанюкоў пры ўмове ўтрымання хатняй жывёлы (кошкі, сабакі) – 214 чалавек (4,4%); догляд за дарослымі і дзецьмі, мыццё і прасаванне пасцельнай бялізны і іншых рэчаў у хатніх гаспадарках грамадзян, выгул хатніх жывёл і догляд за імі, закупка прадуктаў, мыццё посуду і падрыхтоўка ежы ў хатніх гаспадарках грамадзян, унясенне платы са сродкаў абслугоўваемай асобы за карыстанне жылым памяшканнем і жыллёва-камунальныя паслугі, кашэнне травы на газонах, уборка азялененай тэрыторыі ад лісця, скошанай травы і смецця – 191 чалавек (3,9%); работы па атынкоўцы, фарбаванні, шкленні, працы па наладжванні пакрыцця падлогі і абліцоўванні сцен, абклейванне сцен шпалерамі, кладка (рамонт) печаў і камінаў – 148 чалавек (3%); рамонт гадзіннікаў, абутку – 100 чалавек (2,1%).

У бюджэт ад названай катэгорыі плацельшчыкаў паступіла Br719,3 тыс. адзінага падатку.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая