Магілёўскі аблвыканкам падвёў вынікі спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў за 2020 год. Пры вызначэнні пераможцаў улічвалася вялікая колькасць паказчыкаў, якія характарызуюць ўсе бакі народна-гаспадарчай дзейнасці. Сярод іх экспарт, імпарт паслуг і тавараў, сальда знешняга гандлю, інвестыцыі ў асноўны капітал, увод у эксплуатацыю жылых дамоў і інш.
У першай групе спаборнічалі Магілёў і Бабруйск. Па выніках падсумоўвання балаў перамогу атрымаў горад на Дняпры.
Сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва звыш 20 тыс.:
1 месца - Магілёўскі раён;
2 месца - Горацкі раён;
3 месца - Мсціслаўскі раён.
У групе з колькасцю жыхароў да 20 тыс. :
1 месца - Кіраўскі раён;
2 месца - Клічаўскі раён;
3 месца - Бялыніцкім раён.
Плануецца, што ўручэнне дыпломаў пераможцам спаборніцтва адбудзецца 1 красавіка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за 2020 год.
Спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці праводзіцца з 2004 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05