На працягу адзінаццаці гадоў Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон», мэтай якога з’яўляецца фарміраванне актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, павышэнне культуры абыходжання з энергарэсурсамі.
Абласны этап пройдзе на Магілёўшчыне з кастрычніка 2017 года па студзень 2018 года.
Удзельнікі спаборніцтваў – навучэнцы і педагогі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – прадстаўляюць свае праекты, якія апісваюць практычныя прапановы па эфектыўным і рацыянальным выкарыстанні энергарэсурсаў ва ўстановах адукацыі і ў побыце, а таксама рэкламныя відэаролікі, плакаты, малюнкі і лістоўкі, культурна-відовішчныя мерапрыемствы.
Конкурс праводзіцца па намінацыях:
Больш падрабязна аб конкурсе ТУТ
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.10.2025 - 09:13
01.10.2025 - 11:14
У Беларусі з 1 кастрычніка нормы аплаты за школьнае харчаванне павялічваюцца на 5%
30.09.2025 - 09:16
Творчасць і самарэалізацыя. Рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах праходзіць у Беларусі
29.09.2025 - 17:15
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці