У Магілёўскай вобласці паводле даных на 21 ліпеня ўбрана 70,1% плошчаў азімага ячменю. Усяго ў Беларусі ўбрана 187,5 тыс. га азімага ячменю - 76,7% уборачнай плошчы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Брэсцкай вобласці ўбрана 94,8% плошчаў азімага ячменю, Гомельскай - 95,3%, Гродзенскай - 87,9%, Мінскай - 65,4%, Віцебскай - 50,5%. Намалочана 727,8 тыс. т гэтай культуры. Па ўраджайнасці ў лідэрах Гродзенская (50,7 ц/га), Мінская (46,3 ц/га) і Брэсцкая (45,5 ц/га) вобласці.
Па стану на 21 ліпеня збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 10,7% плошчаў. Усяго збожжа намалочана 855,3 тыс. т.
Лён выцераблены на 9,02 тыс. га, што складае 18,7% запланаваных плошчаў. Больш актыўна работы разгарнуліся ў Брэсцкай вобласці (убрана 60,1% плошчы).
Скошана траў другім укосам на плошчы 647,9 тыс. га - 60, 7% да плана. Нарыхтавана сена 254,2 тыс. т (35,2% да плана), сенажу - амаль 10 млн т (71,4% да плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 255,8 тыс. т. Усяго нарыхтавана травяных кармоў звыш 3 млн т кармавых адзінак - 30% да плана.
Па матэрыялах БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.10.2025 - 11:00
У Беларусі змяняюцца падыходы да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі
29.09.2025 - 16:25
Тавараабарот паміж Магілёўскай і Тульскай абласцямі вырас у 3,4 раза
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка
16.09.2025 - 09:29
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве і Бабруйску 27 верасня
15.09.2025 - 11:43
Прадстаўнікі кампаніі «Эмі Інтэрнэшнл» азнаёміліся з інвестыцыйным патэнцыялам СЭЗ «Магілёў»
11.09.2025 - 17:57