У спартыўным комплексе «Алімпіец» у Магілёве завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, паведамілі ў прэс-службе БФЛА.
Кубак Беларусі ў памяшканні - другі па значнасці нацыянальны старт зімовага лёгкаатлетычнага сезона. Напярэдадні ў Магілёве сабраліся наймацнейшыя спартсмены краіны, якія вызначылі ўладальнікаў 28 камплектаў узнагарод (па 14 у мужчын і жанчын). Пераможцамі турніру ў выніку сталі наступныя лёгкаатлеты:
60 м: Максім Грабарэнка і Яніна Луцэнка;
60 м з бар'ерамі: Віталь Парахонька і Эльвіра Грабарэнка;
200 м: Даніла Глузд і Яніна Луцэнка;
400 м: Міхаіл Міхноўскі і Ганна Міхайлава;
800 м: Дзмітрый Савін і Лізавета Шыманец;
1500 м: Вячаслаў Скудны і Таццяна Шабанава;
3000 м: Уладзіслаў Церашонак і Ірына Канаваленка;
3000 м з перашкодамі: Дзмітрый Іваненка і Таццяна Шабанава;
эстафета 4х400 м: мужчыны - Гомельская вобласць, жанчыны - Брэсцкая вобласць;
скачкі з шастом: Дзмітрый Марфушкін і Ірына Жук;
скачкі ў вышыню: Мікіта Данілаў і Карына Дзямідзік;
скачкі ў даўжыню: Уладзіслаў Булахаў і Віялета Скварцова;
трайны скачок: Максім Несцярэнка і Валерыя Іванова;
штурханне ядра: Алег Тамашэвіч і Алена Трус.
Пераможца кубка на дыстанцыі 3000 м з перашкодамі Дзмітрый Іваненка ўстанавіў новы рэкорд Беларусі ў залах - 8:21,05 сек.
Акрамя таго, у гэты ж дзень у Маскве адбыліся XXXIII Міжнародныя спаборніцтвы «Руская зіма», дзе перамогу ў скачках з шастом атрымаў наш Мацвей Волкаў.
Далей мацнейшых лёгкаатлетаў краіны чакае чэмпіянат Беларусі ў памяшканні, які з 16 па 18 лютага таксама прыме Магілёў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 16:56
Беларусы выйшлі ў паўфіналы этапа Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе