Датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стартавала сёння на выбарчых участках. Так, на ўчастку №1 у Магілёве, размешчаным у новым навучальным корпусе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, першай сярод галасуючых стала студэнтка МДУ ім. А.А. Куляшова Дар'я Ніжагародава. Дзяўчына ў снежні толькі адзначыла сваё паўналецце, а ўжо ў студзені ўпершыню прыняла ўдзел у электаральнай кампаніі.
«Даволі хвалююча і вельмі адказна галасаваць у першы раз. Але я радая, што прыйшла, зведала гэтыя эмоцыі, прыемна было атрымаць падарункі. Як упершыню галасуючай мне ўручылі падарункавую кнігу «Сімвалы суверэннай Беларусі» і памятны значок. А таксама ад БРСМ я атрымала майку з надпісам: «Мой голас першы». Нечакана і дакладна запомніцца, – падзялілася Дар'я. - Цяпер я першакурсніца, атрымліваю прафесію настаўніка матэматыкі і інфарматыкі. У будучыні хачу рэалізавацца ў сваёй прафесіі. Планую вучыць дзяцей і, безумоўна, перадаваць ім не толькі веды, але і прывіваць каштоўнасці, дапамагаць ім знайсці свой шлях. Канешне, мне важна, каб для гэтага ў краіне былі ўсе магчымасці. Таму сёння я галасавала за сваю будучыню, за будучыню сваёй краіны, нашага народа, за мірнае неба».
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.05.2025 - 09:24
16.05.2025 - 14:25
07.05.2025 - 14:45
25.04.2025 - 16:32
24.04.2025 - 17:35