RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Усе раёны Магілёўскай вобласці прыступілі да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур

Усе раёны Магілёўскай вобласці прыступілі да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Па стане на сённяшнюю раніцу ў рэгіёне было прыбрана 26,6 тыс. га плошчаў (7,6%), намалочана больш за 88,1 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складала 33,1 ц/га.

Па агульным намалоце лідзіравалі Кіраўскі – больш за 14,4 тыс. т –і Быхаўскі–10,2 тыс.т раёны. Па ўраджайнасці наперадзе Шклоўскі раён–46 ц/га, на другім месцы Магілёўскі і Горацкі – 40 ц/га, на трэцім Кіраўскі і Круглянскі – 39 ц/га.

На Магілёўшчыне таксама актыўна ідзе ўборка рапсу. Аграрыі рэгіёна ўжо скасілі і абмалацілі гэтую культуру з 88% плошчаў. З працамі цалкам справіліся 13 раёнаў з дваццаці аднаго. Завяршаюць іх у Дрыбінскім (98%), Асіповіцкім (97%) і Слаўгарадскім (91%) раёнах. У цэлым, практычна ўсе рэгіёны перасягнулі 80% мяжу па ўборцы азімага рапсу.

Усяго ў Магілёўскай вобласці скошана і абмалочана больш за 34,7 тыс. га плошчаў азімага рапсу. Пры гэтым намалочана звыш 65,7 тыс. т збожжа гэтай культуры. Сярэдняя ўраджайнасць складае 18,9 ц/га.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая