Сбер Банк сумесна з ІТ-кампаніяй «Міжнародны дзелавы альянс» запусцілі ў тралейбусах Магілёва функцыю аплаты праезду за спадарожнікаў любой банкаўскай карткай. Для гэтага прыкладзіце картку да валідатара столькі разоў, колькі патрабуецца электронных білетаў. Новаўвядзенне асабліва актуальна для тых, хто ездзіць з сям'ёй ці сябрамі.
Адной карткай можна аплаціць да пяці квіткоў - скажам, за сябе і чатырох спадарожнікаў. Сістэма падтрымлівае карткі Белкарт, Visa і Mastercard любога беларускага банка. Плаціць можна і смартфонам з дапамогай сэрвісу Белкарт Pay. Кошт праезду аналагічны кошце квітка - 90 капеек.
«Новая функцыя аплаты праезду ўкаранёна, у першую чаргу, зыходзячы з існуючага попыту - жыхары Магілёва неаднаразова звярталіся з пытаннямі адносна яе з'яўлення. Цяпер можна лёгка і хутка аплаціць праезд не толькі за сябе, але і за родных ці сяброў. Гэта робіць паездку ў грамадскім транспарце зручнейшай», - тлумачаць у Сбер Банку.
Сістэма аплаты праезду банкаўскай карткай набірае папулярнасць. У тралейбусах Магілёва ёю ўжо скарысталіся больш за 650 тыс. разоў.
Даведачна: Сбер Банк сумесна з ІТ-кампаніяй «Міжнародны дзелавы альянс» і Тралейбусным паркам №1 запусцілі папулярны сэрвіс аплаты праезду карткай у пачатку лютага 2025 года. Для разліку трэба паднесці банкаўскую картку да валідатара - аплата адбываецца за 1-2 секунды.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39