RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ванэса Каладзінская стала трохразовай чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе

У пяты дзень спаборніцтваў чэмпіянату Еўропы па барацьбе адбыўся першы фінал з беларускім удзелам - у вазе да 53 кг у жанчын за золата змагалася Ванэса Каладзінская. Напярэдадні наша спартсменка выбіла з барацьбы Вераніку Рабавалаву з Паўночнай Македоніі, расіянку Наталлю Малышаву і грачанку Марыю Прэваларакі, сёння апошняй перашкодай на шляху да тытула заставалася шведка Эма Мальмгрэн. Увосень 2023-га дзяўчаты сустракаліся ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету, і тады мацнейшай была беларуска. Праз паўгода становішча сіл у гэтай пары не змянілася: упэўненая перамога Каладзінскай з лікам 10:2 і залаты медаль.
 
Такім чынам, Ванэса стала трохразовай чэмпіёнкай Еўропы, раней наша спартсменка была наймацнейшай на кантыненце ў 2017 і 2020 гадах. Акрамя таго, у актыве бабруйчанкі дзве вікторыі на чэмпіянатах свету (2012, 2017) і бронза Алімпіяды ў Токіа. Каладзінская ўжо мае ліцэнзію на найбліжэйшыя Гульні ў Парыжы дзякуючы другому месцу на леташнім планетарным першынстве.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая