Больш за 150 чалавек з 13 каманд прымаюць удзел у чэмпіянаце МУС па рукапашным баі. Традыцыйна спаборніцтвы прымае Магілёўскі інстытут МУС, паведамілі ў ВНУ.
Спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу трох дзён. Каб вызначыць найлепшых, у Магілёў прыехалі спартсмены з абласных і Мінскага гарадскога УУС, унутраных войскаў, Дэпартамента аховы, спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз", Дэпартамента выканання пакаранняў, Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС. Другі год запар удзел у спаборніцтвах прымаюць дзяўчаты.
Нароўні з прафесійнымі спартоўцамі выступяць і курсанты ведамасных вну.
«Рады чарговы раз прымаць спаборніцтвы такога ўзроўню ў сценах нашай ВНУ, бо гэта добры прыклад для курсантаў, яны могуць убачыць супрацоўнікаў, якія ўжо адбыліся, паглядзець на прыкладзе спорту, з чым яны могуць сутыкнуцца ў сваёй працы, - адзначыў начальнік інстытута Раман Раманчук. - Ва ўсіх ёсць шанец прадэманстраваць свае лепшыя фізічныя і валявыя якасці і ўнесці важкі ўклад у перамогу сваёй каманды».
Сёння, у першы дзень спаборніцтваў, адбылася дэманстрацыя прыёмаў барацьбы і лёсаванне. 27 лютага ў спартыўнай зале міліцэйскай ВНУ пройдзе адкрыццё спаборніцтваў, пасля чаго спартсмены ўскладуць кветкі ля мемарыяла «Помнік батальёну міліцыі пад камандаваннем К.Г. Уладзімірава». Таксама ў гэты дзень запланаваны паядынкі ва ўсіх вагавых катэгорыях, паўфінальныя і суцяшальныя паядынкі, а таксама паядынкі за трэцяе месца.
У пятніцу, 28 лютага, пройдуць фінальныя паядынкі за прызавыя месцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах